У Мінску пачнуць адключаць гарачую ваду раней, чым абяцалі
- 22.04.2026, 19:48
Якія адрасы.
Гарачую ваду ў Мінску пачнуць адключаць раней, чым 25 мая.
Абноўленай інфармацыяй падзяліліся ў прэс-службе Мінскага гарадскога выканаўчага камітэта.
Першымі адчуюць на сабе цяжкасці жыхары і наведвальнікі тэрыторыі паблізу вёскі Баравая.
З 18 мая гарачай вады не будзе ў вучэбна-трэніровачным комплексе, стралковым ціры, на насоснай станцыі, у тактычным і вучэбным комплексах.
Наступнымі «сезон тазікаў» адкрыюць жыхары ўсяго чатырох дамоў.
Ваду адключаць у перыяд з 19 мая ў спажыўцоў, якія жывуць па вул. Ясеніна, 26, 28, і Касманаўтаў, 20, 22.
Па адрасе праезд Чыжэўскіх, 8, прафілактычныя работы пачнуцца ў сераду, 20 мая.