Пастаўкі казахстанскай нафты ў Еўропу пойдуць у абыход «Дружбы»
- 22.04.2026, 20:25
Казахстанская нафта будзе накіроўвацца ў ФРГ з пачатку мая.
Пастаўкі казахстанскай нафты ў Германію будуць ажыццяўляцца ў абыход нафтаправода «Дружба» з 1 мая, заяўіў журналістам віцэ-прэм’ер РФ Аляксандр Новак.
«З 1 мая насамрэч аб’ём паставак казахстанскай нафты, якая раней па «Дружбе» ішла ў Германію, будзе накіроўвацца ў іншыя лагістычныя напрамкі, у свабодныя. Гэта звязана з тэхнічнымі магчымасцямі на сённяшні дзень», — сказаў ён (цытата паводле ТАСС).
Раней Мінэнерга Казахстана паведаміла пра атрыманне неафіцыйнай інфармацыі аб немагчымасці транзіту нафты па нафтаправодзе «Дружба» ў маі. Пры гэтым Казахстан не плануе зніжаць здабычу нафты, але аб’ёмы будуць пераразмеркаваныя. «Для нас не з’яўляецца крытычным тое, што, [магчыма], гэта нафта дзесьці застанецца і не пойдзе іншымі маршрутамі. Гэта толькі адзін з маршрутаў», — сказаў казахстанскі віцэ-прэм’ер Раман Скляр.
Казахстанская нафта, якая пастаўляецца па «Дружбе», пакрывае 20–30% патрэбаў НПЗ у нямецкім Шведце. У 2025 годзе па маршруце адправілі 2,1 млн т сыравіны, а планы на 2026 год складалі 3 млн т. Аб’ём штогадовага экспарту складае 80 млн т.