У Беларусі заўважылі рэдкія «хвалі» ў небе
- 22.04.2026, 20:55
Фотафакт.
На мяжы Брэсцкай і Гродзенскай абласцей заўважылі незвычайныя воблакі, падобныя на марскія хвалі. Фатаздымкамі падзяліўся тэлеграм-канал «Метеовайб».
На фота відаць воблачную структуру, што ўзнікла з-за неўстойлівасці Кельвіна—Гельмгольца. Яна з’яўляецца там, дзе два пласты паветра рухаюцца з рознай хуткасцю і пачынаюць ссоўвацца адносна адзін аднаго.
З-за гэтага зруху верхняя частка воблачнага пласта нібыта «закручваецца», і ў небе на некалькі хвілін узнікаюць формы, якія нагадваюць прыбой. Менавіта таму воблакі Кельвіна—Гельмгольца лічацца аднымі з самых відовішчных і рэдкіх: выглядаюць так, быццам над гарызонтам раптам паднялося мора.
Звычайна такія структуры жывуць нядоўга і хутка знікаюць, як толькі змяняюцца вецер і вільготнасць.