Дзесяць краін папрасілі ЗША працягнуць паслабленне санкцый у дачыненні да расійскай нафты
- 22.04.2026, 22:54
Пра гэта паведаміў міністр фінансаў ЗША.
Больш за 10 краін папрасілі ЗША працягнуць дзеянне ліцэнзіі, якая дазваляе закупляць расійскую нафту, — заявіў амерыканскі міністр фінансаў Скот Бэсент на слуханнях у камітэце Сената па бюджэтных асігнаваннях. Трансляцыю вядзе C-Span.
Так ён адказаў на просьбу сенатараў патлумачыць падаўжэнне ліцэнзіі.
«Да мяне звярнуліся прадстаўнікі больш чым 10 краін, што знаходзяцца ў найбольш уразлівым становішчы і адчуваюць найбольшы недахоп энергарэсурсаў, і яны папрасілі нас працягнуць гэты дазвол. І гэта ўсяго на 30 дзён», — заявіў ён.
Першапачаткова ЗША аслабілі абмежаванні супраць расійскай нафты 12 сакавіка, і паслабленні дзейнічалі да 15 красавіка. Пасля гэтага ўлады ЗША адмаўлялі планы падаўжаць дзеянне ліцэнзіі.
Аднак ужо 17 красавіка была выдадзена агульная ліцэнзія, якая дазваляе да 16 мая продаж, перавозку і разгрузку расійскай нафты і нафтапрадуктаў, загружаных на танкерах да 17 красавіка.
Рашэнне аб падаўжэнні паслабленняў было прынята на фоне энергетычнага крызісу, выкліканага фактычнай блакадай Армузскага праліва, праз які праходзіць каля 20% сусветных паставак нафты.