«Пяскоў хлусіць»
- 23.04.2026, 7:57
У ЦПД патлумачылі, чаму Пуцін не гатовы сустрэцца з Зяленскім.
Расійскі дыктатар Уладзімір Пуцін насамрэч не гатовы сустрэцца з прэзідэнтам Украіны Уладзімірам Зяленскім, бо Крэмль выстаўляе нерэалістычныя ўмовы для сустрэчы.
Прэс-сакратар Пуціна Дзмітрый Пяскоў падманвае, калі заяўляе адваротнае, (заявіў https://t.me/akovalenko1989/10663) кіраўнік Цэнтра супрацьдзеяння дэзінфармацыі Андрэй Каваленка.
«Пяскоў хлусіць. Таму што Пуцін не гатовы да сустрэчы з Зяленскім, бо пасля слоў Пяскова пра «гатоўнасць» ён адразу акрэсліў нерэалістычныя ўмовы, намякнуўшы на выхад з Данбаса, якога не будзе», — напісаў Каваленка.
Ён падкрэсліў, што Расія плануе працягваць ваяваць, а мір ім не патрэбны.
«Яны проста зноў робяць выгляд для заходняй аўдыторыі, што гатовыя да завяршэння вайны, але гэта хлусня», — падкрэсліў Каваленка.
Нагадваем, 22 красавіка Пяскоў заявіў пра гатоўнасць Пуціна сустрэцца з Зяленскім.