BE RU EN

Лукашэнка пачаў трызніць пра «нейкі лазер», які «спальвае беспілотнік»

  • 23.04.2026, 9:41

Дыктатар баіцца ўдару БПЛА?

У Беларусі вынайшлі «нейкі лазер», які «на паўтара-два кіламетры спальвае беспілотнік». Пра «распрацоўку» вайскоўцаў распавёў Аляксандр Лукашэнка 22 красавіка падчас наведвання Мінскага аэраклуба ДОСААФ. Гэты фрагмент візіту паказаў тэлеканал ОНТ.

Дыктатар падкрэсліў, што сёння ніводная краіна «не мае сістэмы са стоадсоткавай эфектыўнасцю» па барацьбе з дронамі.

— Вось як яго, гэты беспілотнік, выявіць? І чым яго лепш збіваць? Ці спаранымі кулямётамі, ці проста з кулямёта? Навучыліся беспілотнікі абыходзіць РЭБ (сродкі радыёэлектроннай барацьбы. — Заўв. рэд.), — заявіў Аляксандр Лукашэнка.

Ён дадаў, што ў Беларусі нібыта «распрацавана» свая сістэма барацьбы з дронамі.

— Нашы нейкі лазер вынайшлі. Вось я хачу паглядзець. Дастаткова эфектыўны, міністр абароны кажа, на паўтара-два кіламетры спальвае беспілотнік, — сказаў Лукашэнка.

Апошнія навіны