Колькі каштуе зняць жыллё ў розных гарадах Польшчы?
- 23.04.2026, 10:12
Беларусам на заўвагу.
З пачатку года цэны на арэнднае жыллё ў ваяводскіх цэнтрах Польшчы зніжаліся прыкладна на 1% у месяц. Яшчэ ў студзені 2026 года сярэдні кошт арэнды складаў 3,6 тыс. злотых, а ў сакавіку знізіўся да 3,5 тыс. злотых. Пра гэта сведчаць даныя сэрвісу Otodom, адзначае Most.
Такая дынаміка звязана з ростам прапанавання. У маі ў Польшчы ўводзяцца змены, што датычацца кароткатэрміновай арэнды, і частку нерухомасці ўладальнікі пераводзяць у доўгатэрміновую арэнду.
Аднак у залежнасці ад рэгіёна сітуацыя адрозніваецца. Варшава застаецца самым дарагім горадам Польшчы. У сярэднім арэнда тут каштуе 4,8 тыс. злотых у месяц. Але ў параўнанні з аналагічным перыядам мінулага года стаўка ўпала на 2%.
У Гданьскай агламерацыі і Кракаве, дзе сярэднія цэны перавышаюць 3,1 тыс. злотых, кошт знізіўся на 0,6% і 5,1% адпаведна.
А вось у Ольштыне арэнднае жыллё падаражэла за год на 9%. Сярод гарадоў, дзе арэнда даражэе хутчэй за ўсё, — Аполе (+5,1%), Шчэцін (+4,6%) і Лодзь (+4%).
Фактарам, які ў будучыні можа аказаць ціск на стаўкі, застаецца сітуацыя ў Іране. Пры росце цэн на энерганосьбіты будзе даражэць абслугоўванне жылля, што прывядзе да таго, што бюджэт арандатара на арэнду будзе скарачацца.