У беларускіх палях заўважылі пылавыя буры
- 23.04.2026, 12:41
Відэафакт.
У палях Пухавіцкага і Лунінецкага раёнаў назіраюцца пылавыя буры, піша тэлеграм-канал «Метеовайб».
У Беларусі сёння пераменная воблачнасць. Пераважна на ўсходняй палове невялікія кароткачасовыя ападкі (дождж, месцамі з мокрым снегам). Вецер паўночна-заходні, паўночны парывісты, на большай частцы тэрыторыі моцны парывісты. Максімальная тэмпература паветра ад +6°С на паўночным усходзе да +15°С на паўднёвым захадзе.
У Мінску: пераменная воблачнасць. Без істотных ападкаў (верагоднасць ападкаў 10–15%). Вецер паўночна-заходні, паўночны моцны парывісты. Тэмпература паветра раніцай +5.. +8°С, удзень +8..+10°С, увечары +4.. +7°С.