Моцны вецер парушыў працу Аршанскай ЦЭЦ
- 23.04.2026, 14:47
Віцебскую вобласць накрыла непагадзь.
Непагадзь, якая абрынулася на Беларусь у чацвер, ужо дала пра сябе знаць энергетыкам. У Віцебскай вобласці моцны парывісты вецер стаў прычынай перабояў з электрычнасцю, паведамляе «Віцебскэнерга».
З-за моцнага ветру часова адключалася лінія 110 кВ Аршанская ЦЭЦ — Орша Паўночная, у выніку чаго парушаўся рэжым працы Аршанскай ЦЭЦ. Паведамляецца, што цяпер персанал працуе над аднаўленнем рэжымаў цеплазабеспячэння спажыўцоў.
Паводле стану на 13:00 аднаўленчыя работы вядуцца на пяці ЛЭП 10 кВ у 18 населеных пунктах пераважна Віцебскага, Лёзненскага, Аршанскага і Дуброўненскага раёнаў. Над ліквідацыяй наступстваў непагадзі працуюць 44 аварыйныя брыгады, 151 работнік і 52 адзінкі тэхнікі. Пры неабходнасці энергетыкі абяцаюць задзейнічаць дадатковы персанал і спецтэхніку.