BE RU EN

У раёне Мінскага мотавелазавода знясуць «малакаштоўную забудову»

  • 23.04.2026, 15:16

Жыхары ўжо адселеныя.

На месцы малапавярховай забудовы ў пасёлку мотавелазавода ўзвядуць шматпавярхоўкі, а таксама школу. Горадабудаўнічымі планамі ў эфіры праграмы «Гаворыць і паказвае Мінск» падзяліўся старшыня камітэта архітэктуры і горадабудаўніцтва Мінгарвыканкама Віктар Гуцько.

Паводле слоў чыноўніка, дакументацыя прадугледжвае «больш грунтоўнае асваенне тэрыторыі насупраць велазавода». Будаўнікі плануюць знесці на гэтым участку «малакаштоўную забудову», а затым «прыступіць да ўзвядзення новага жыллёвага ўтварэння», расказаў Віктар Гуцько. Ён дадаў, што жыхароў дамоў ужо адсялілі.

Акрамя жылога комплексу, плануецца ўзвесці і школу, каб забяспечыць «сацыяльны мінімум».

Нагадаем, за першыя тры месяцы 2026 года ў краіне пабудавалі 6,3 тысячы кватэр. Агулам у эксплуатацыю ўвялі 682,1 тыс. квадратных метраў. Такія лічбы абнародаваў Белстат.

Лідарам па жыллёвым будаўніцтве стала Мінская вобласць, дзе ўвялі ў эксплуатацыю 158,9 тысячы квадратных метраў. Далей ідуць Брэсцкая вобласць (130,8 тысячы кв. м), Магілёўшчына (123,1 тысячы кв. м), Гродзеншчына (76,9 тысячы кв. м), Мінск (74,9 тысячы кв. м), Гомельшчына (65 тысяч кв. м) і Віцебшчына (52,5 тысячы кв. м).

Апошнія навіны