Урсула фон дэр Ляен: Мы падвойваем нашу падтрымку Украіны
- 23.04.2026, 16:45
Падвойны ўдар па Расіі.
Старшыня Еўрапейскай камісіі Урсула фон дэр Ляен вітае рашэнне Рады ЕС аб прадастаўленні Украіне крэдыту ў памеры 90 млрд еўра і прыняцце 20-га пакета санкцый супраць РФ. Пра гэта яна напісала у сацсетцы X
«Мы накіроўваемся на Кіпр з добрымі навінамі. Я вітаю пагадненне дзяржаў-членаў аб прадастаўленні Украіне крэдыту ў памеры 90 мільярдаў еўра на 2026–27 гады і аб 20-м пакеце санкцый», — гаворыцца ў паведамленні.
Фон дэр Ляен падкрэсліла, што «пакуль Расія падвойвае сваю агрэсію, мы падвойваем нашу падтрымку адважнай украінскай нацыі, дазваляючы Украіне абараняцца і аказваючы ціск на ваенную эканоміку Расіі».
«Цяпер мы будзем рухацца да хуткай рэалізацыі на абодвух франтах», — дадала яна.