Мінчанін з вышэйшай адукацыяй і без судзімасцяў збіў стаматолага ў клініцы
- 24.04.2026, 8:36
У чым прычына?
У Мінску абвясцілі прысуд 43-гадоваму жыхару горада, які збіў лекара стаматалагічнай клінікі, паведаміла агенцтва «Мінск-Навіны» са спасылкай на пракуратуру.
У дзень інцыдэнту стаматолаг працаваў без медсястры, таму прыём пацыентаў зацягнуўся. Гэта абурыла фігуранта, які чакаў у чарзе. Ён стаў лаяцца і абражаць лекара. Лекар вырашыў зняць агрэсіўныя паводзіны пацыента на відэа, каб потым выкарыстаць гэты ролік як доказ у выпадку скаргі.
Гэта яшчэ больш раззлавала фігуранта. Ён выбіў з рук лекара смартфон і нанёс яму ўдары па галаве і целе. Калегі пацярпелага адвялі дэбашыра ў іншы кабінет.
У дачыненні да нападніка ўзбудзілі крымінальную справу. Раней у фігуранта праблем з законам не было. Ён мае вышэйшую адукацыю, працуе кладоўшчыкам.
Суд прызнаў мужчыну вінаватым у злосным хуліганстве і прызначыў тры гады абмежавання волі без накіравання ў выпраўленчую ўстанову адкрытага тыпу. Акрамя таго, яго абавязалі выплаціць пацярпеламу 8 тысяч рублёў маральнай шкоды.