Долар нечакана змяніў тэндэнцыю ў Беларусі
- 24.04.2026, 11:57
Еўра і юань таксама імкнуцца ўверх.
Долар пачаў тыдзень актыўным падзеннем — але сёння, здаецца, перадумаў. Еўра і юань таксама імкнуцца ўверх. А вось расійскі рубель на пачатку таргоў аслабляе свае пазіцыі. Тым часам біткойн за апошнія суткі патаннеў, цяпер знаходзіцца паблізу адзнакі ў $77 748, піша Onliner.
Долар падаражэў на 1,62 капейкі і каштуе 2,8202 рубля.
Еўра падаражэў на 6,14 капейкі і каштуе 3,3290 рубля.
Сотня расійскіх рублёў патаннела на 0,96 капейкі і каштуе 3,7527 рубля.
Дзесятак юаняў падаражэў на 4,19 капейкі і каштуе 4,1589 рубля.