BE RU EN

ЕС увёў санкцыі супраць пуцініста Цімаці

  • 24.04.2026, 12:16

Скандальны рэпер рэзка адрэагаваў.

Еўрапейскі Саюз увёў санкцыі супраць расійскага рэпера і пуцініста Цімаці (Цімур Юнусаў) з-за падтрымкі вайны Расіі супраць Украіны.

Аб гэтым паведамляецца ў дакуменце ЕС. Санкцыі ўведзены таксама супраць шэрагу асоб.

У дакуменце адзначаецца, што Цімаці падтрымлівае ўзброеную агрэсію Расіі супраць Украіны, распаўсюджвае крэмлёўскія прапагандысцкія наратывы і сімволіку так званай «СВА».

«Рэпер заяўляў, што гатовы ваяваць супраць Украіны і падтрымлівае акупацыю Крыму, удзельнічаў у прапагандысцкіх мерапрыемствах на паўвостраве. 18 сакавіка 2022 года ён выступаў падчас прапагандысцкага мітынгу «За мір без нацызму! За Расію! За прэзідэнта!», які праходзіў на стадыёне «Лужнікі».

Цімаці падтрымліваў Уладзіміра Пуціна на прэзідэнцкіх выбарах, удзельнічаў у яго перадвыбарных кампаніях, быў даверанай асобай расійскага дыктатара.

Такім чынам, Цімур Юнусаў падтрымлівае дзеянні або палітыку, якія падрываюць або пагражаюць тэрытарыяльнай цэласнасці, суверэнітэту і незалежнасці Украіны, або стабільнасці ці бяспецы ва Украіне», — адзначаецца ў дакуменце.

Цімаці ўжо адрэагаваў на санкцыі ЕС на сваёй старонцы ў інстаграме.

«У адрозненне ад многіх чыноўнікаў, у мяне няма і ніколі не было нерухомасці за мяжой і банкаўскіх рахункаў у ЕС. Таму на дваццаты пакет санкцый мне пах…», — напісаў ён.

Апошнія навіны