BE RU EN

Прадстаўнікі ваеннай хунты М’янмы прыехалі ў Віцебск па абутак

  • 24.04.2026, 17:37

Улады загаварылі пра «велізарны патэнцыял» супрацоўніцтва.

Сёння ў Віцебск прыбыла дэлегацыя Рэспублікі Саюз М’янмы на чале з генерал-квартмейстрам Узброеных Сіл, генерал-лейтэнантам Зо М’ю Тынам. У праграме афіцыйнага візіту — наведванне прадпрыемстваў лёгкай прамысловасці, што спецыялізуюцца на выпуску абутку, піша мясцовае выданне «Віцьбічы».

Як адзначыла намесніца старшыні аблвыканкама Анжэліка Нікіціна, прадстаўнікоў гэтай дзяржавы Паўднёва-Усходняй Азіі на Віцебшчыне сустрэлі ўпершыню.

Падчас візіту высокапастаўленыя госці азнаёмяцца з асаблівасцямі вытворчага працэсу выпуску абутку на СООО «Белвест» і ООО «Кіруючая кампанія скурна-абутковага холдынгу «Марко», а таксама абмяркуюць магчымасці супрацоўніцтва па тэматыцы спецыяльнага абутку.

З 2021 года М’янмай кіруе ваенная хунта, якая прыйшла да ўлады пасля перавароту.

Апошнія навіны