Лаўроў: Захад абвясціў Расіі вайну
- 24.04.2026, 18:53
Кіраўнік МЗС РФ заявіў, што супрацоўніцтва Крамля з Захадам «сышло ў нябыт».
Захад абвясціў РФ адкрытую вайну. Пра гэта заявіў падчас сустрэчы з кіраўнікамі расійскіх некамерцыйных арганізацый міністр замежных спраў Расіі Сяргей Лаўроў, перадае РІА «Навіны».
«У пэўны перыяд нашай гісторыі, пасля стварэння ААН, АБСЕ і пасля знікнення Савецкага Саюза, перспектывы суіснавання і нават супрацоўніцтва з Захадам здаваліся нам вельмі рэалістычнымі. Усё гэта сышло ў нябыт. Нам абвешчана адкрытая вайна», — падкрэсліў дыпламат.
Па словах Лаўрова, для гэтага ў якасці «наканечніка» адкрыта выкарыстоўваюцца кіеўскія ўлады і сама ўкраінская дзяржава ў якасці геапалітычнага тарана.