BE RU EN

Экс-дарадца генеральнага сакратара НАТА: Расія стала васалам Кітая

  • 24.04.2026, 19:27

Яна можа атакаваць НАТА, калі будзе каманда з Пекіна.

Калі РФ наважыцца напасці на краіны НАТА, яна можа зрабіць гэта толькі з дазволу Кітая. Самастойных рашэнняў такога характару Масква не прымае.

Пра гэта заявіў старшыня Ваеннага камітэта НАТА (2021−2025), член Рады бяспекі Кіеўскага форуму адмірал Роб Баўэр падчас 18-га штогадовага КБФ у пятніцу, 24 красавіка.

Ён адзначыў важнасць аналізу сувязяў Пекіна і Масквы і звярнуў увагу на стратэгічную залежнасць Расіі ад Кітая.

«Расія можа напасці, калі Кітай папросіць. Рашэнне аб нападзе на НАТА не можа прымацца толькі ў Маскве, яно будзе прымацца ў Пекіне. Расія — гэта васал Кітая», — сказаў Баўэр.

На ягоную думку, для эфектыўнай падрыхтоўкі да магчымых пагроз Альянсу трэба не толькі нарошчваць ваенную сілу, але і ўмацоўваць прамысловы і фінансавы патэнцыял.

Таксама Роб Баўэр заклікаў захоўваць адзінства і не дапусціць расколу паміж саюзнікамі, у прыватнасці з ЗША.

«Нам трэба захоўваць халаднакроўе і засяроджваць увагу на тым, што адбываецца ў НАТА і ў Еўропе. Мы не павінны адштурхоўваць амерыканцаў і павінны мацнець унутры Альянсу», — падсумаваў адмірал Баўэр.

Апошнія навіны