ЕС увёў санкцыі супраць лічбавага беларускага рубля
- 25.04.2026, 3:00
Санкцыі ўступяць у сілу 24 мая.
Еўрапейскі саюз увёў санкцыі супраць лічбавага беларускага рубля.
Удакладняецца, што санкцыі ўступяць у сілу 24 мая. Гэта вынікае з афіцыйна апублікаванага дакумента Рады ЕС.
ЕС паведамляе, што Нацбанк Беларусі збіраецца запусціць у абарачэнне беларускі лічбавы рубель. У дакуменце гаворыцца, што хоць «праект усё яшчэ знаходзіцца на стадыі падрыхтоўкі», пры гэтым «лічбавы рубель прызначаны, у прыватнасці, для стварэння плацёжнай сістэмы, якая абароніць беларускіх грамадзян ад наступстваў абмежавальных мер».