BE RU EN

«Беларусбанк» уводзіць змены па крэдытах на нерухомасць

  • 25.04.2026, 10:11

Стаўкі перагледжаныя.

«Беларусбанк» перагледзеў стаўкі па крэдытах на нерухомасць. Пра гэта паведамляецца на сайце фінустановы.

Крэдыт на ўзвядзенне або рэканструкцыю жылых памяшканняў, куплю незавершанага закансерваванага будынка на зямельным участку і на ўзвядзенне жылога памяшкання па жыллёвых аблігацыях цяпер можна ўзяць пад 15,9% гадавых.

Крэдыт на ўзвядзенне жылога памяшкання ў шматкватэрным доме з дзяржаўнымі забудоўшчыкамі — 14,9% гадавых.

Крэдыт на куплю на другасным рынку — 16,9% гадавых, у забудоўшчыка — 15,9%.

Крэдыт «Іпатэка Экспрэс» пры куплі на другасным рынку — 16,9% гадавых (для тых, хто стаіць на ўліку асоб, якія маюць патрэбу ў паляпшэнні жыллёвых умоў, — 15,5% гадавых), а ў забудоўшчыка — 15,9% гадавых.

Крэдыт «Час будаваць» цяпер выдаюць пад 14,9% гадавых, «Стройдом» — 15,9% гадавых, «Рэфінансаванне іпатэкі» — 16,9% гадавых.

Па крэдыце «Іпатэка з намі» па партнёрскіх праграмах працэнтная стаўка знізілася з 13-га месяца: калі дагавор з дзяржаўным забудоўшчыкам — да 14,9% гадавых, а з прыватнымі забудоўшчыкамі — да 15,9%.

Апошнія навіны