Сілы абароны Украіны разграмілі акупантаў на матацыклах, якія спрабавалі прарвацца на фронце
- 25.04.2026, 17:07
Варожая тэхніка і жывая сіла знішчаны на падступах.
Байцы групоўкі аб’яднаных сіл Украіны атакавалі дронамі матацыклетную групу расіян, якія спрабавалі прарвацца праз лінію фронту. Пра гэта паведамляе Telegram УОС.
«Аператары БПЛА своечасова выявілі і паразілі матацыклетную групу праціўніка пры спробе прарыву. Варожая тэхніка і жывая сіла знішчаны на падступах», — паведамілі ў групоўцы.
На кадрах, размешчаных у сацсетцы, бачна варожую сілу на матацыклах, якія даволі хутка спрабавалі прарвацца на ўкраінскія пазіцыі, аднак беспілотнікі зрабілі сваю справу — на відэа відаць толькі выбух і масіўны слуп дыму.
Ліквідацыя расіян адбылася адначасова ў некалькіх розных лакацыях, агнём беспілотнікаў былі знішчаны і тэхніка, і жывая сіла ворага.