BE RU EN

Расіяне задалі Пуціну нязручнае пытанне пасля налёту дронаў на Урал

  • 25.04.2026, 18:36

У Екацярынбургу і Чалябінску прагрымелі выбухі.

На Урале пачалі задаваць крэмлёўскаму рэжыму нязручныя пытанні пасля атакі беспілотнікаў на стратэгічныя аб’екты РФ у Свярдлоўскай і Чалябінскай абласцях, піша dialog.ua.

У сацсетках распаўсюджваюцца відэа, на якіх мясцовыя жыхары жахаюцца таго, што беспілотнікі залятаюць ужо настолькі ўглыб тэрыторыі РФ, і адзначаюць, што расійскія ўлады нічога не могуць з гэтым зрабіць. Больш за тое, яны нават не папярэджваюць грамадзян пра пагрозу атак.

«Сёння адбылася надзвычайная сітуацыя, у Екацярынбург дрон прыляцеў. У мяне пытанне да ўладаў: вы там блакіруеце сувязь, інтэрнэт, Telegram — усё для нашай бяспекі. А для бяспекі маглі хаця б нас апавясціць, хаця б эсэмэскай. Нічога гэтага не было. Жыву я ад Екацярынбурга ў 30 км, напэўна, нават менш будзе. Дзе наша бяспека? Раскажыце, калі ласка», — заявіў расіянін у адным з відэаролікаў.

У іншым відэа расіянка, каментуючы атаку на Екацярынбург і Чалябінскую вобласць, задаецца пытаннем «што ж будзе далей».

Апошнія навіны