ЗША не будуць падаўжаць санкцыйныя паслабленні для расійскай нафты
- 25.04.2026, 21:52
Пра гэта заявіў міністр фінансаў ЗША.
Пра гэта сёння, 25 красавіка, заявіў міністр фінансаў ЗША Скот Бэсент у каментары для агенцтва Associated Press (AP),
Паводле яго слоў, новая адтэрміноўка адносна расійскай нафты малаверагодная.
- Я не думаю, што будзе яшчэ адно падаўжэнне. Мяркую, расійская нафта, якая знаходзілася на вадзе, у значнай ступені ўжо выкуплена, — сказаў кіраўнік Мінфіна ЗША.
Бэсент патлумачыў, што рашэнне пра часовае падаўжэнне выключэння для расійскай танкернай нафты прымалася, у прыватнасці, з улікам інтарэсаў найбольш уразлівых краін.
- Больш за дзесяць самых уразлівых і найбяднейшых краін звярнуліся да мяне з просьбай дапамагчы. Гэта было зроблена дзеля гэтых уразлівых і бедных краін, — адзначыў ён.
Пры гэтым міністр фінансаў ЗША выключыў і магчымасць аналагічных паслабленняў для іранскай нафты.
- З іранцамі — не. У нас блакада, і ніякая нафта адтуль не выходзіць, — падкрэсліў ён.
Акрамя таго, Скот Бэсент дапусціў, што Ірану давядзецца ў найбліжэйшы час згортваць нафтаздабычу.
- Мы лічым, што ў найбліжэйшыя два-тры дні ім давядзецца пачаць згортваць здабычу, што будзе вельмі дрэнна для іх свідравін, — сказаў кіраўнік фінансавага міністэрства ЗША.