ЗСУ нанеслі магутныя ўдары па пазіцыях расіян на шэрагу напрамкаў
- 25.04.2026, 22:13
Паражаныя склады, камандныя пункты і скупчанні асабовага складу.
Сілы абароны Украіны за суткі нанеслі серыю выніковых удараў па ваеннай інфраструктуры расійскіх акупантаў. Былі паражаныя склады, камандныя пункты і раёны скупчэння асабовага складу. Пра гэта 25 красавіка праінфармавалі у Генеральным штабе ЗСУ.
У Луганскай вобласці, у прыватнасці, знішчаны склад боепрыпасаў у раёне Белалуцка. Таксама пацверджаныя ўдары па аб'ектах матэрыяльна-тэхнічнага забеспячэння ў Данецкай і Запарожскай абласцях, у прыватнасці ў раёнах Бойкаўскага, Новавасільеўкі і Гуляйполя.
Пад атакамі апынуліся таксама камандна-назіральныя пункты праціўніка ў Запарожскай, Данецкай і Луганскай абласцях, а таксама ў Курскай вобласці РФ. Акрамя таго, знішчаныя пункты кіравання БПЛА на Запарожскім напрамку.
Асобныя ўдары нанесеныя па раёнах скупчэння сіл ВС РФ у Сумскай, Луганскай і Данецкай абласцях. Інфармацыя пра страты праціўніка ўдакладняецца.