Фотафакт: З якімі тварамі Лукашэнка і яго світа інспектавалі Мазырскі раён
- 26.04.2026, 10:11
Асабліва аддалена выглядаў Каранік.
24 красавіка Лукашэнка адправіўся ў Гомельскую вобласць. Яго прэс-служба назвала гэта «вялікай камандзіроўкай». Першым яе пунктам стаў Мазырскі раён, дзе кіраўнік зладзіў для кіраўнікоў вобласцяў і профільных ведамстваў семінар-нараду на тэму працы аграсэрвісаў і падрыхтоўкі тэхнікі да палявых работ, піша udf.
Звяртае на сябе ўвагу тое, як на афіцыйных фота выглядалі чыноўнікі. Стома, раздражненне, абыякавасць. Адным словам, «аптымізм» так і прэ.
Асабліва аддалена выглядаў Уладзімір Каранік, які за апошнія шэсць паспеў змяніць чатыры пасады.
Выключэннем быў хіба што кіраўнік Камітэта дзяржкантролю Васіль Герасімоў, які на кожнай нарадзе літаральна есць вачыма начальніка.