Сіманян зрабіла нечаканае прызнанне пра сваю хваробу
- 26.04.2026, 12:47
Шчырасць шакуе.
Расійская прапагандыстка Маргарыта Сіманян, якая актыўна падтрымлівае вайну РФ супраць Украіны, зрабіла нечаканае прызнанне пра сваю хваробу.
Прапагандыстка сказала, што ёй няма чаго сарамаціцца сваёй хваробы, таму яна паказвае сваю змененую знешнасць.
«Перукі аказаліся такія нязручныя. Усё пацее, калоцца. Навошта гэта трэба? Я проста перастала іх насіць — і ўсё. Цяпер ужо адраслі валасы, а ўзімку я ўвогуле хадзіла лысай. Мне было зусім усё роўна. Ну, лысая і лысая», — прызналася Сіманян.
«Мне часам кажуць: «Мне часам кажуць: «Як ты не сарамацішся?». А ў мяне што, сіфіліс? Чаго я павінна сарамаціцца? Я хвора на рак! Я не зрабіла нічога дрэннага, каб на яго захварэць. Гэта не вынік майго ладу жыцця, з-за якога звычайна ўзнікаюць «нядобрыя» захворванні», — заявіла пуціністка.