Раніца ў рэгіёнах Беларусі пачалася са снегу
- 26.04.2026, 13:46
Фота з Мінскай вобласці і не толькі.
Снег у красавіку: яго не чакалі, але ён прыйшоў і прайшоўся па Мінскай вобласці. Вось якія фатаграфіі даслала чытачка «Онлайнера» з вёскі Квасынічы Слуцкага раёна: уся вясновая зелянь пакрытая белымі сняжынкамі.
Ніжэй — фота са Слуцка. Хто гэтыя смяльчакі, што адважыліся тварам у твар сутыкнуцца з красавіцкай завеяй? Здымкі мясцовага тэлеграм-канала.
А ў вёсцы Турэц Карэліцкага раёна (гэта Гродзенская вобласць) снегу яшчэ больш. Фота публікуе тэлеграм-канал «Метеовайб» са спасылкай на блогера Дзяніса Блішча.
Той жа раён, г. п. Карэлічы, ад нашай чытачкі.
І назад да Мінскай вобласці. Вось такая добрая раніца была ў Любані.
Вось якая карціна паўстала перад нашым чытачом з Салігорска, калі ён выйшаў з пад’езда. Спадзяёмся, ён паглядзеў у акно перад тым, як пакінуць цёплую кватэру...
Колькі гэтае бязладдзе будзе працягвацца? Сіноптыкі кажуць, што як мінімум да чацвярга. Моцны вецер будзе актуальны да ранку аўторка, потым мае сціхнуць. Дзённая тэмпература адразу абваліцца градусаў на адзінаццаць, перадаюць ад 2 да 10 цяпла. З пэўнымі ваганнямі яна затрымаецца ў гэтым стане прынамсі да чацвярга — прагназуюць пераважна ад 5 да 13 градусаў. Начамі — перапады ад 4 марозу да 4 цяпла. На фоне — то сняг, то дождж. Дастаем рукавіцы, пухавікі і зімовыя шапкі з антрэсоляў.