Лукашэнка: У мяне шаленства
- 26.04.2026, 14:37
Дыктатар загаварыў пра сварлівы характар і паказаў шакавальнае фота.
У нядзелю, 26 красавіка, Аляксандр Лукашэнка накіраваўся з працоўнай паездкай у Петрыкаўскі раён. Там ён узняў тэму падзежу буйной рагатай жывёлы і загадаў паказаць фота загінулых цялят у Рагачоўскім раёне.
Падзеж цялят выявіў Камітэт дзяржаўнага кантролю і перадаў матэрыялы крымінальнай справы Лукашэнку, перадае БелТА. Дыктатар указаў на гэта кіраўніку Гомельскага аблвыканкама Івану Крупко і паказаў фатаграфіі, якія зрабілі правяральнікі.
— Бачыў фатаграфію Герасімава (кіраўнік Камітэта дзяржаўнага кантролю Васіль Герасімаў. — Заўв. рэд.): гектар зямлі, і на паверхні валяцца загінулыя цяляты, — заявіў Лукашэнка.
Кіраўнік КДК тут жа паспяшыў заявіць, што кіраўнікі гаспадарак, якія дапусцілі падзеж, ужо ў СІЗА.
— У СІЗА — правільна зрабіў. Гэта ж ганьба. Я хацеў журналістам паказаць толькі адну фатаграфію, каб яны зразумелі: шаленства ў мяне не ад таго, што характар сварлівы, а каб яны паглядзелі, — заявіў Лукашэнка. — Яны звар'яцеюць, асабліва гарадскія.