Дзяржаўнае прадпрыемства, адказнае за пахаванне радыёактыўных адходаў, схавала імёны супрацоўнікаў
- 26.04.2026, 15:19
Звесткі зніклі пасля таго, як пасаду дырэктара заняў былы супрацоўнік КДБ.
З сайта БелРАО зніклі звесткі пра структуру прадпрыемства і імёны супрацоўнікаў, заўважыла гомельскае незалежнае выданне «Флагшток». Калі раней на старонцы «Аб прадпрыемстве» былі фота і імёны кіраўнікоў і іншых супрацоўнікаў, то цяпер гэтай інфармацыі няма.
Выданне адзначыла, што звесткі зніклі пасля таго, як пасаду дырэктара прадпрыемства заняў былы супрацоўнік КДБ Міхаіл Кісель.
Нагадаем, для будаўніцтва ядзернага магільніка цяпер выбіраюць пляцоўку з трох варыянтаў: Хойніцкі раён на Гомельшчыне (тэрыторыя зоны адчужэння ля радыяцыйнага запаведніка), Мсціслаўскі раён Магілёўшчыны і Астравецкі раён на Гродзеншчыне — побач з БелАЭС. Жыхары Мсціслаўскага раёна выступілі супраць будаўніцтва магільніка.