СБУ ўразіла ў акупаваным Крыме тры караблі РФ і знішчальнік
- 26.04.2026, 16:39
Раскрыты падрабязнасці аперацыі.
Гэтай ноччу байцы «Альфа» СБУ правялі паспяховую спецаперацыю на ваенна-марской базе Чарнаморскага флоту РФ у г. Севастопалі, а таксама на ваенным аэрадроме «Бельбек» (АР Крым, часова акупаваныя тэрыторыі Украіны), у выніку чаго былі ўражаныя тры ваенныя караблі, знішчальнік і іншыя важныя мэты, паведамляе УНІАН.
У прыватнасці, у выніку ўдараў беспілотнікаў Службы бяспекі Украіны былі ўражаныя вялікі дэсантны карабель ВМФ РФ «Ямал»; вялікі дэсантны карабель ВМФ РФ «Фильченков»; і карабель-разведчык «Иван Хурс».
Акрамя таго, нанесены ўдар па самалёце МіГ-31 на аэрадроме «Бельбек».
Таксама мэтамі ўдараў СБУ сталі вучэбны цэнтр ЧФ РФ «Лукомка»; штаб радыётэхнічнай разведкі сіл СПА, РЛС МР-10М1 «Мыс-М1» і тэхнічна-эксплуатацыйная частка аэрадрома «Бельбек».
В.а. кіраўніка СБУ Яўген Хмара падкрэсліў, што кожная такая аперацыя мае выразную логіку — метадычнае знішчэнне ключавых элементаў ваеннай інфраструктуры ворага — флоту, авіяцыі, разведкі і СПА.
«Гэта не толькі прамыя страты тэхнікі, але і разбурэнне здольнасці ворага кантраляваць прастору, прыкрываць свае сілы і планаваць новыя атакі. Гэтая праца будзе працягвацца да таго часу, пакуль Расія не спыніць агрэсію супраць нашай дзяржавы», — адзначыў ён.
У СБУ нагадалі, што 18 красавіка байцы Цэнтра спецаперацый «Альфа» СБУ правялі аперацыю ў Крыме, у ходзе якой былі ўражаныя адразу тры ваенныя караблі РФ.