BE RU EN

Расія здрадзіць табе, сынак

  • Яўген Сасько
  • 28.04.2026, 10:10

Гэта не цытата, гэта — мадэль.

РФ — сапраўды найгоршы з магчымых саюзнікаў, якога толькі можна мець.

Арменія ў 2020-м, Сірыя ў 2024-м, Венесуэла ў 2026-м, Іран у 2026-м, Венгрыя ў 2026-м і цяпер Сахель.

Сахель — гэта пояс краін у Афрыцы, паміж пустыняй Сахара і трапічнай Афрыкай: Маўрытанія, Малі, Буркіна-Фасо, Нігер, Чад, Судан.

Золата, уран, карысныя выкапні.

Францыю адтуль выціснулі ў 2022–2023-м, замест яе зайшла РФ, абяцаючы бяспеку і ўплыў наіўным мясцовым правадырам.

Цяпер сацсеткі запоўненыя відэа з адводам расійскіх войскаў, якія кідаюць сваіх саюзнікаў.

«Расія здрадзіць табе, сынак. Заўсёды».

Гэта не цытата, гэта — мадэль.

Яўген Сасько, Telegram

Апошнія навіны