BE RU EN

Міністр замежных спраў Польшчы сустрэўся са спецыяльным прадстаўніком ЗША па Беларусі

  • 28.04.2026, 12:07

Радаслаў Сікорскі пракаментаваў сустрэчу двума словамі.

Міністр замежных спраў Польшчы Радаслаў Сікорскі правёў сустрэчу са спецыяльным прадстаўніком прэзідэнта ЗША па Беларусі Джонам Коулем. Сустрэча адбылася ў Варшаве.

«Важныя справы», — так Сікорскі пракаментаваў іх сустрэчу ў X, але падрабязнасцяў абмеркавання ён не паведаміў.

Заўважым, што ў спісах на вызваленне не раз быў палітвязень, журналіст і лідар польскай дыяспары ў Беларусі Анджэй Пачобут, вызвалення якога дамагаецца польскі бок, аднак ён дагэтуль застаецца ў зняволенні.

Апошнія навіны