BE RU EN

Спэцназ затрымаў падлеткаў у Хойніцкім раёне

  • 28.04.2026, 12:44

Іх абвінавачваюць у вандалізме.

Падлеткі пашкодзілі больш за 50 магіл на Радаўніцу ў Хойніцкім раёне. Іх затрымаў спэцназ. Мясцовая жыхарка паведаміла ў міліцыю пра інцыдэнт на могілках — невядомыя пашкодзілі магілы.

Супрацоўнікі крымінальнага вышуку ўстанавілі асобы вандалаў. Імі аказаліся двое 16‑гадовых навучэнцаў каледжа. Іх затрымалі пры падтрымцы байцоў атрада спецыяльнага прызначэння «Гром» унутраных войскаў МУС.

Паводле слоў намесніка начальніка ўпраўлення крымінальнага вышуку УУС Гомельскага аблвыканкама Аляксандра Падабеда, на Радаўніцу затрыманыя кралі з надмагілляў ежу і пілі алкаголь, пакінуты ў чарках на магілах.

«Потым у стане ап'янення пачалі громіць месцы пахаванняў: аблівалі фарбай помнікі, вырывалі агароджы і крыжы, разбівалі дэкаратыўныя элементы, дэмантавалі таблічкі», — адзначыў ён. Фігуранты пашкодзілі больш за 50 магіл.

Хлопцы прызналіся, што такая ідэя прыйшла ім абодвум, і вандалістычныя дзеянні яны здзяйснялі разам.

Узбуджана крымінальная справа за хуліганства. Хлопцам пагражае да шасці гадоў пазбаўлення волі.

Апошнія навіны