BE RU EN

Анджэй Пачобут — на волі

  • 28.04.2026, 14:11

(абноўлена) На польска-беларускай мяжы адбыўся абмен.

Лідар польскай дыяспары ў Беларусі, журналіст Анджэй Пачобут — на волі. Ён знаходзіцца ў Польшчы. Пра гэта паведаміў польскі прэм’ер Дональд Туск.

Як паведамляе лукашэнкаўскае інфармацыйнае агенцтва БелТА, Беларусь і Польшча правялі на мяжы абмен зняволенымі па формуле «пяць на пяць».

Польскі бок перадаў пяцярых грамадзянаў РФ, Беларусі і іншых краін СНД. Быў вызвалены расійскі археолаг Аляксандр Буцягін, арыштаваны па запыце Украіны, былы намеснік дырэктара Службы інфармацыі і бяспекі Малдовы Аляксандр Балан, завербаваны КДБ, а таксама расіянка Ніна Папова. Беларусь і Расія перадалі Польшчы манаха-кармэліта Гжэгажа Гавэля, Анджэя Пачобута, а таксама яшчэ аднаго не названага польскага грамадзяніна. Таксама былі вызвалены дваіх грамадзянаў Малдовы.

КДБ Беларусі падзякаваў расійскай ФСБ за дапамогу ў ажыццяўленні гэтага абмену.

Варта адзначыць, што напярэдадні ў Польшчу прыбыў спецапасланнік прэзідэнта ЗША Джон Коул. Ён правёў сустрэчы з кіраўніком МЗС краіны Радославам Сікорскім і прэзідэнтам Каролем Навроцкім.

У лютым 2023 года суд у Гродне прысудзіў Анджэя Пачобута да 8 гадоў калоніі паводле артыкулаў аб распальванні варожасці (частка 3 артыкула 130 КК) і закліках да дзеянняў, накіраваных на прычыненне шкоды нацыянальнай бяспецы (артыкул 361-3 КК).

Анджэя некалькі разоў змяшчалі ў ПКТ у Наваполацкай калоніі. У зняволенні ён моцна схуднеў, перанёс аперацыю па выдаленні язваў на скуры. У кастрычніку 2025 года ён завочна атрымаў Прэмію Сахарава, у лістападзе ён атрымаў вышэйшую ўзнагароду Польшчы — ордэн Белага Арла.

У 2024 годзе Анджэй Пачобут стаў ганаровым грамадзянінам Варшавы.

Апошнія навіны