Памёр былы палітвязень Раман Раманаў
- 28.04.2026, 16:55
Ён адбыў два гады за «абразу Лукашэнкі».
Памёр былы палітвязень Раман Раманаў, які выйшаў на волю ў жніўні 2025 года, паведаміў былы палітвязень, журналіст Дзмітрый Сямчэнка.
«Разам з ім мы прайшлі праз папраўчую калонію №28 («Воўчыя норы»). Рома выйшаў летась у жніўні. Ён занадта шмат прапускаў праз сэрца — і яно не вытрымала», — напісаў Сямчэнка.
Беларус правёў у зняволенні два гады — яго абвінавацілі ў абразе Лукашэнкі.