У Беларусь прывезлі абноўлены кітайскі Forthing T5 EVO
- 28.04.2026, 17:23
Раскрыты кошт аўтамабіля.
У беларускіх дылераў Dongfeng з'явіўся абноўлены кросовер Forthing T5 EVO. Кошт гэтай мадэлі — 79 900 рублёў.
Forthing T5 EVO 2026 мадэльнага года атрымаў абноўлены экстэр'ер з больш агрэсіўным дызайнам пярэдняй часткі кузава і складанай пластыкай «кармы», што крыху павялічыла яго памеры.
Што да тэхнікі, то аўтамабіль абсталяваны 177-моцным рухавіком Mitsubishi 4A95TD, які працуе ў пары з 7-дыяпазоннай робатызаванай каробкай перадач Getrag.
Як паведамляе імпарцёр маркі, спецыяльна для рынку Беларусі з гэтага года T5 EVO мае пашыраны пакет адаптацыі, у які ўваходзіць ацынкоўка капота, пярэдніх і задніх крылаў, дзвярэй, парогаў, стойкаў даху.