Беларус паказаў незвычайны ліфт у Гомелі
- 28.04.2026, 20:40
Людзі ў захапленні.
Незвычайны ліфт з гомельскага мікрараёна Валатова нечакана стаў зоркай TikTok.
Беларус dimonanatolich89 апублікаваў ролік, у якім паказаў кабіну ліфта ў адной з шматпавярховак. Жыхары ператварылі частку сцяны ў выставу магнітаў, і гэта адразу прыцягнула ўвагу карыстальнікаў, перадае «Точка».
Відэа хутка разляцелася па сетцы і ўсяго за некалькі дзён набрала амаль 160 000 праглядаў.
На кадрах відаць, што ліфт упрыгожаны дзясяткамі самых розных магнітаў: са славутасцямі, жывёламі і іншымі яскравымі выявамі.
Аўтар роліка відавочна застаўся пад уражаннем.
«Паказальны ліфт! Можна зразумець, што тут жывуць добрыя, прыстойныя людзі!» — падпісаў ён відэа.
У самым роліку мужчына асобна адзначыў акуратнасць жыхароў і прызнаўся, што ў такім ліфце ёсць верагоднасць «заліпнуць надоўга».
«Ну можна ж так жыць і такую прыгажосць вакол сябе ствараць, хлопцы. Усім прыклад», — сказаў ён.
Ролік сабраў больш за 6000 лайкаў і звыш 300 каментарыяў.
Карыстальнікі масава захапляюцца як самою ідэяй, так і атмасферай у доме. Вось толькі некалькі каментарыяў:
«Які ліфт, такія і людзі жывуць. У Валатове шмат элітных дамоў»
«Гэта лепш, чым мазня маркерамі»
«Які прыстойны ліфт. Узор для пераймання! Якая павага»
«Крута, вельмі класная ідэя для ліфта, і кожны чалавек можа дадаць магніцік».
Некаторыя прызналіся, што таксама хацелі б зрабіць нешта падобнае ў сябе ў пад’ездзе.
Праўда, адна з карыстальніц распавяла, што калі паспрабавала ўпрыгожыць ліфт магнітамі ў сваім доме, яны хутка зніклі.
На гэта аўтар роліка адказаў, што спецыяльна ўдакладніў у мясцовых жыхароў: тут магніты ніхто не крадзе.
У абмеркаваннях высветлілася, што ў шматпавярхоўцы ёсць адразу два ліфты з магнітамі.
У другім іх пакуль менш, але ідэя тая ж — ператварыць звычайную паездку паміж паверхамі ў невялікую экскурсію.
Адзін з каментатараў адзначыў, што бачыў у Гомелі і іншыя падобныя ліфты. Але гэты, паводле яго слоў, асабліва ўражвае маштабам калекцыі.