BE RU EN

Былы міністр замежных спраў Алейнік атрымаў новую пасаду

  • 28.04.2026, 22:31

Чым ён будзе займацца.

Згодна з падпісаным 28 красавіка ўказам Лукашэнкі, Сяргей Алейнік стаў нацыянальным каардынатарам па дасягненні мэтаў устойлівага развіцця. На гэтай пасадзе ён змяніў Уладзіслава Татарыновіча, які займаў яе з лістапада 2025 года.

Да новага прызначэння Сяргей Алейнік узначальваў у «Савеце Рэспублікі» камісію па міжнародных справах і нацыянальнай бяспецы.

На новай пасадзе ён будзе займацца каардынацыяй працы ў сферах адукацыі, аховы здароўя, занятасці насельніцтва, а таксама пытаннямі развіцця рэгіёнаў.

Апошнія навіны