BE RU EN

Парад на Чырвонай плошчы 9 мая адбудзецца без тэхнікі

  • 29.04.2026, 8:19

У Маскве патлумачылі, чаму.

Вайсковы парад у Маскве 9 мая адбудзецца без традыцыйнай дэманстрацыі бранятэхнікі. На Чырвонай плошчы пройдуць толькі пешыя калоны вайскоўцаў.

Пра гэта паведамляе РБК-Украіна са спасылкай на Міністэрства абароны РФ.

Хто пройдзе — і хто не

У пешай калоне возьмуць удзел ваеннаслужачыя вышэйшых ваенных навучальных устаноў усіх родаў войскаў. Затое выхаванцы сувораўскіх і нахімаўскіх вучылішчаў, кадэцкіх карпусоў, а таксама механізаваная калона з параду выключаныя.

Замест тэхнікі — трансляцыя з фронту

Падчас параду абяцаюць паказаць працу вайскоўцаў, якія выконваюць баявыя задачы ва Украіне, а таксама нясуць дзяжурства ў Ракетных войсках стратэгічнага прызначэння, Паветрана-касмічных сілах і Ваенна-марскім флоце.

Авіяцыйная частка мерапрыемства застанецца: запланаваны пралёт пілотажных груп, а напрыканцы штурмавікі Су-25 павінны «размаляваць неба» ў колеры расійскага сцяга.

Парад 9 мая з’яўляецца адным з ключавых прапагандысцкіх мерапрыемстваў Крамля.

Апошнія навіны