BE RU EN

Помнік Тадэвушу Касцюшку ў Швейцарыі будзе стаяць на беларускім валуне

  • 29.04.2026, 19:38

Апрацоўкай каменя і вырабам інфармацыйнай таблічкі займаліся ў Мінску.

Ініцыятыва MALDZIS разам са швейцарскім дабрачынным фондам Марыі Магдалены Радзівіл зрабілі новы фундамент і мемарыяльную таблічку для помніка Тадэвушу Касцюшку у швейцарскім Золотурне.

Фундамент быў зроблены з беларускага валуна. Апрацоўкай каменя і вырабам інфармацыйнай таблічкі займаліся ў Мінску.

Праект быў рэалізаваны на прыватныя сродкі беларускіх ахвярадаўцаў: Максіма Багрэцова, Філіпа Дайнеко і мецэнаткі, якая пажадала застацца неназванай.

Помнік Касцюшку ў Швейцарыі быў пастаўлены ў 2017 годзе.

Апошнія навіны