BE RU EN

З’явіўся расклад набажэнстваў у касцёлах Мінска на каталічны Вялікдзень

  • 3.04.2026, 12:35

Адзін з галоўных святаў хрысціянаў выпаў на 5 красавіка.

У парафіях Мінска ўжо апублікавалі расклад набажэнстваў на Вялікую суботу, Вялікдзень і Велікодны панядзелак.

Архікатэдральны касцёл Імя Найсвяцейшай Панны Марыі (пл. Свабоды, 9)

4 красавіка – 21.45,

Асвячэнне велікоднай ежы – з 8.30 да 19.00 кожныя паўгадзіны

5 красавіка – 7.00, 10.00 (для дзяцей), 11.30 (па-польску), 13.00, 15.15 (для парафіянаў Чырвонага касцёла), 18.30, 20.00 (для парафіянаў Чырвонага касцёла),

6 красавіка – 7.00, 8.00 (па-польску), 12.00, 15.15 (для парафіянаў Чырвонага касцёла), 18.30.

Чырвоны касцёл Святога Сымона і Святой Алены (вул. Савецкая, 15)

Набажэнствы ў самым будынку цяпер не праводзяцца. Для парафіянаў храма набажэнствы адбываюцца ў Архікатэдральным касцёле:

4 красавіка – 21.45,

Асвячэнне велікоднай ежы – з 8.30 да 19.00 кожныя 30 хвілін.

5 красавіка – 7.00, 15.15, 20.00,

6 красавіка – 15.15.

Касцёл Найсвяцейшай Тройцы (Святога Роха, прасп. Незалежнасці, 44А)

4 красавіка – 21.00,

Асвячэнне велікоднай ежы – з 10.00 да 18.00 кожную гадзіну, а таксама пасля кожнай нядзельнай імшы.

5 красавіка – 7.00, 9.00, 11.00,

6 красавіка – 8.00, 18.30.

Кальварыйскі касцёл Узвышэння Святога Крыжа (Кальварыйскі праезд, 1)

4 красавіка – 21.00,

Асвячэнне велікоднай ежы – 10.00, 12.00, 15.00, 18.00, пасля — набажэнства а 21.00.

5 красавіка – 7.00, 10.00 (па-польску), 14.00,

6 красавіка – 10.00, 19.00.

Касцёл Маці Божай Будслаўскай на Каменнай Горцы (вул. Прытыцкага, 107а)

4 красавіка – 20.00,

5 красавіка – 7.00, 10.00,

6 красавіка – 10.00, 18.00.

Каталіцкі храм св. Яна Хрысціцеля ў м-н Серабранка (вул. Пляханава, 28, корпус 1)

4 красавіка – 20.00,

Асвячэнне велікоднай ежы – з 9.00 да 19.00 кожныя паўгадзіны.

5 красавіка – 6.30, 10.00, 12.00,

6 красавіка – 8.00, 19.00.

Касцёл Цела Божага на Ангарскай (вул. Герасіменкі, 6/1)

4 красавіка – 20.00,

5 красавіка – 7.00, 9.00, 12.00, 19.00,

6 красавіка – 8.30, 19.00.

Парафія св. Яна Евангеліста і св. Максімільяна Кольбэ (вул. Матусевіча, 80)

4 красавіка – 21.00 (анлайн-трансляцыя),

Асвячэнне велікоднай ежы – з 9.00 да 17.00 кожную гадзіну.

5 красавіка – 6.00 (анлайн-трансляцыя), 10.30 (з удзелам дзяцей), 12.00 (анлайн-трансляцыя),

6 красавіка – 12.00, 19.00.

Парафія Святога Антонія ў Малінаўцы (вул. Ясеніна, 68)

4 красавіка – 19.00,

Асвячэнне велікоднай ежы – з 10.00 да 18.00 кожныя паўгадзіны.

5 красавіка – 8.00, 11.00 (для дзяцей), 13.00,

6 красавіка – 18.00.

Парафія Беззаганнага Зачацця Найсвяцейшай Панны Марыі на Сухараве (вул. Лабанка, 96)

4 красавіка – 22.00,

Асвячэнне велікоднай ежы – з 10.00 да 17.00 кожную гадзіну.

5 красавіка – 9.30, 12.00 (для дзяцей і іх бацькоў), 16.00, 18.00,

6 красавіка – 19.00.

Парафія Найсвяцейшай Панны Марыі Ружанцовай у Лошыцы (вул. Гашкевіча, 1)

4 красавіка – 21.00,

Асвячэнне велікоднай ежы – з 10.00 да 17.00 кожную гадзіну і пасля імшы а 21.00.

5 красавіка – 7.00, 9.00 (па-польску), 10.30, 12.00,

6 красавіка – 15.00, 19.00.

Касцёл Святога Духа ў Чыжоўцы (праезд Галадзеда, 15В)

4 красавіка – 21.00,

Асвячэнне велікоднай ежы – 15.00, 17.00, 19.00.

5 красавіка – 10.00, 12.00,

6 красавіка – 10.00, 19.00.

Парафія Святога Францішка Асізскага ў м-н Новая Баравая (Мінскі раён, в. Копішча, вул. Авіяцыйная, 4)

4 красавіка – 22.00,

Асвячэнне велікоднай ежы – з 10.00 да 17.00 кожную гадзіну.

5 красавіка – 10.00, 12.00 (для дзяцей), 18.00,

6 красавіка – 6.45, 10.00, 19.00.

Парафія Найсвяцейшай Панны Марыі Ларэтанскай у Сокале (вул. Зорная, 54)

4 красавіка – 22.00,

Асвячэнне велікоднай ежы – 11.00, 12.00, 13.00.

5 красавіка – 12.00,

6 красавіка – 18.00, 20.00.

Хрысціянскі сацыяльны цэнтр у Мінску (вул. Серафімовіча, 19)

4 красавіка – 20.00,

5 красавіка – 9.00.

Парафія св. Андрэя Апостала і св. Леапольда Багдана Мандзіча ў Уруччы-3 (перакрыжаванне вуліц Старынаўскай і Нікіфарава)

4 красавіка – 21.00,

Асвячэнне велікоднай ежы – з 10.00 да 19.00 кожныя 30 хвілін, акрамя 15.00.

5 красавіка – 11.00, 12.30, 15.00, 18.00.

Апошнія навіны