Беларусы ўбачаць найбольш вядомую карціну Шагала
- 3.04.2026, 13:20
Ужо 7 красавіка.
Нацыянальны мастацкі музей Беларусі абвясціў даўгачаканую падзею. Ужо 7 красавіка 2026 года а 18:00 тут адкрыецца ўнікальная экспазіцыя — «Выстава аднаго шэдэўра», цэнтральным экспанатам якой стане знакамітае палатно нашага праслаўленага земляка Марка Шагала «Прагулка».
Акрамя самой карціны, гасцей чакае сучаснае інтэрактыўнае дапаўненне: віртуальнае падарожжа па свеце мастака. З дапамогай VR-тэхналогій наведвальнікі змогуць літаральна «крокнуць» у творчасць Шагала. Праект віртуальнай рэальнасці падрыхтавалі таленавітыя студэнты Мінскага мастацкага каледжа імя А. К. Глебава.