BE RU EN

Заўтра ў Беларусі павысяцца цэны на аўтамабільнае паліва

  • 3.04.2026, 17:09

Адразу на тры капейкі.

У Беларусі зноў даражэе паліва. З суботы, 4 красавіка 2026 года, на беларускіх АЗС уступаюць у сілу новыя рознічныя цэны на нафтапрадукты. Кошт усіх відаў бензіну і дызельнага паліва павялічыцца на 3 капейкі.

З улікам змен літр паліва будзе каштаваць:

АІ-92 — 2,57 руб.

АІ-95 — 2,67 руб.

АІ-98 — 2,89 руб.

ДП — 2,67 руб.

Гэта ўжо другое падаражанне за апошні час: тыдзень таму, 28 сакавіка, цэны выраслі адразу на 4 капейкі.

Апошнія навіны