BE RU EN

«Газпрам» і «Раснафта» прычасныя да пахішчэння ўкраінскіх дзяцей

  • 3.04.2026, 17:53

Пададзены пераканаўчыя доказы.

Расійскія дзяржаўныя энергетычныя кампаніі прычасныя да перамяшчэння ўкраінскіх дзяцей падчас вайны. Пра гэта гаворыцца ў даследаванні Ельскага ўніверсітэта, паведамляе Reuters.

Паводле дадзеных аналітыкаў, кампаніі «Раснафта» і «Газпрам» маглі падтрымліваць функцыянаванне лагераў, куды з 2022 па 2025 гады вывезлі больш за 2 тысячы ўкраінскіх дзяцей. Ідзе гаворка як пра фінансаванне, так і пра садзейнічанне транспартаванню.

У дакладзе адзначаецца, што ўсяго каля 2 158 дзяцей знаходзіліся ў такіх лагерах на часова акупаваных тэрыторыях Украіны і ў расіі, дзе, у прыватнасці, праводзіліся праграмы з прарасійскім зместам.

Гэта першае публічнае даследаванне, якое дае пераканаўчыя доказы ўдзелу гэтых кампаній у сістэмнай кампаніі дэпартацыі і ідэалагічнага ўплыву на дзяцей, гаворыцца ў матэрыялах даследавання.

У адказ на запыт журналістаў у «Газпраме» заявілі, што кампанія валодае санаторыямі, дзе адпачываюць расійскія дзеці. У «Раснафце» адмаўляюць датычнасць да якой-небудзь незаконнай дзейнасці, заявіўшы, што даследаванне не ўтрымлівае доказаў удзелу кампаніі ў ваенных злачынствах.

Паводле дадзеных дакладу, частка дзяцей атрымлівала пуцёўкі ў лагеры праз даччыныя структуры «Газпрама» і прафсаюзныя арганізацыі, звязаныя з «Раснафтай».

На фоне гэтых высноў асобныя амерыканскія заканадаўцы заклікаюць да аднаўлення санкцый супраць названых кампаній.

Апошнія навіны