ЗША рэкордна павялічылі экспарт газу
- 3.04.2026, 18:16
З-за вайны ў Іране.
Папярэдні рэкорд складаў 15,9 млрд куб. м і быў зафіксаваны ў снежні 2025 года. Таксама паказчыкі за сакавік істотна перавысілі паказчыкі за люты: тады ЗША экспартавалі толькі 13,7 млрд кубаметраў ЗПГ, паведамляе ExPro Consulting са спасылкай на даныя LSEG.
Прычынай павелічэння паставак сталі збоі ў пастаўках з-за вайны на Блізкім Усходзе, а таксама павелічэнне попыту на газ.
Таксама з-за вайны свет страціў каля 20% прапановы ЗПГ.
У прыватнасці, Катар прыпыніў вытворчасць ЗПГ пасля пашкоджання аб'ектаў у выніку ўдару Ірана. Кампанія QatarEnergy ацэньвае, што гэта можа прывесці да страты больш як 16,5 млрд куб. м магутнасцяў на тэрмін да пяці гадоў.
ЗША і да вайны былі найбуйнейшым экспарцёрам ЗПГ у свеце, аднак пасля яе пачатку змаглі нарастіць вытворчасць газу.
Найбольш амерыканскага газу набылі краіны ЕС — каля 64% ад агульнай колькасці амерыканскага экспарту, або 10,3 млрд кубаметраў ЗПГ. У той жа час гэтыя паказчыкі былі ніжэйшыя, чым у лютым — 10,6 млрд куб. м.
Затое пастаўкі ў Азію рэзка выраслі, у два разы перавысіўшы паказчык за люты (970 млрд кубаметраў у лютым супраць 2,7 млрд у сакавіку). Гэта звязана з больш высокімі цэнамі ў Азіі: у сярэднім 21,65 дол. за MMBtu супраць 16,17 дол. за MMBtu на еўрапейскім рынку.
Таксама Егіпет імпартаваў каля 0,86 млрд куб. м амерыканскага газу. У той жа час імпарт у краіны Лацінскай Амерыкі скараціўся з 0,72 млрд куб. м да 0,59 млрд.
Яшчэ больш як 1,4 млрд кубаметраў ЗПГ з ЗША знаходзіцца ў моры або чакае ля ўваходу ў Суэцкі канал.