BE RU EN

Страты Расіі за сакавік пабілі рэкорд

  • 3.04.2026, 19:05

Зяленскі раскрыў уражлівыя вынікі.

Расійская армія толькі за сакавік страціла больш за 35 тысяч салдат. Вялікая колькасць варожых салдат была нейтралізаваная з дапамогай дронаў. Пра гэта паведаміў прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі у Telegram.

- Расійскія страты за гэты сакавік дасягнулі ўзроўню, які стаў найбольшым за час вайны: толькі дзякуючы ўдарам нашых дронаў загінулі або былі цяжка параненыя 33 988 расійскіх вайскоўцаў і яшчэ 1363 акупанты былі ліквідаваныя дзякуючы артылерыйскім і іншым ударам, - падкрэсліў украінскі прэзідэнт.

Ён дадаў, што страты РФ у памеры больш за 35 тысяч за месяц з'яўляюцца пацверджанымі — у сістэме Украіны ёсць відэафіксацыя кожнага ўдару.

Па словах Зяленскага, міністр абароны Украіны Міхаіл Фёдараў даклаў яму пра вынікі ўсіх падраздзяленняў на фронце. Ёсць канкрэтныя справаздачы па кожным напрамку і кожнай катэгорыі ўдараў. Такія даныя Украіна гатовая прадаставіць партнёрам.

«Фактычна Сілы абароны і бяспекі Украіны пазбавілі акупанта магчымасці навязваць характар сітуацыі на фронце», - звярнуў увагу ён.

Па словах прэзідэнта Украіны, таксама істотна ўзраслі вынікі ў знішчэнні расійскіх сістэм супрацьпаветранай абароны. Толькі за сакавік былі паражаныя 274 такія сістэмы.

Апошнія навіны