BE RU EN

Атака дрона спыніла ключавую ўстаноўку аднаго з найбуйнейшых НПЗ Расіі

  • 3.04.2026, 22:22

Гэтая ўстаноўка забяспечвае 28% агульнай магутнасці завода.

Атака дрона спыніла адну з найбуйнейшых установак на Нова-Уфімскім НПЗ, які належыць «Раснафце», паведамляе Reuters.

Агенцтва адзначае, што пасля атакі украінскага дрона ў чацвер, 2 красавіка, на заводзе ўзнік пажар. З-за гэтага НПЗ быў вымушаны спыніць адну з найбуйнейшых установак першаснай перапрацоўкі нафты.

Тры крыніцы ў галіне паведамілі, што ўзгаранне адбылося менавіта на ўстаноўцы CDU-5 Нова-Уфімскага нафтаперапрацоўчага завода. Яна забяспечвае каля 28% агульнай магутнасці НПЗ.

У кампаніі не далі каментарыя ў адказ на запыт Reuters. Вядома, што на прадпрыемстве працуюць яшчэ тры ўстаноўкі першаснай перапрацоўкі нафты.

У 2024 годзе Нова-Уфімскі НПЗ перапрацаваў 3,8 млн тон нафты, або каля 76 тысяч барэляў у суткі. Гэта складае 1,4% ад агульнага аб'ёму перапрацоўкі нафты ў Расіі.

За той жа перыяд завод вырабіў 1,2 млн тон бензіну, 2,6 млн тон дызельнага паліва і 1,1 млн тон мазуту.

Апошнія навіны