YouTube выдаліў каналы лукашэнкаўскіх дзяржаўных СМІ
- 3.04.2026, 21:26
Рашэнне прыняла адміністрацыя відэахостынгу.
YouTube выдаліў каналы лукашэнкаўскага інфармагенцтва БелТА, а таксама праўладных тэлеканалаў АНТ і СТВ.
«YouTube, здаецца, зрабіў апошнія крокі да прызнання «экстрэмісцкай пляцоўкай» і поўнай блакіроўкі ў Беларусі. Амаль усе асноўныя дзяржаўныя YouTube-каналы Беларусі (БелТА, АНТ, СТВ) выдалены з YouTube!» — заявілі ў Белтэлерадыёкампаніі.
БелТА паведаміла, што каналы былі выдалены 3 красавіка «адміністрацыяй відэахостынгу» з-за санкцый.