BE RU EN

У Варшаве адбудзецца пяты юбілейны фестываль беларускай музыкі Graj

  • 30.04.2026, 13:36

Арганізатары заявілі, што будзе «моцна, шчыра і максімальна па-беларуску».

5 верасня ў варшаўскім клубе Niebo адбудзецца юбілейны — ужо пяты — фестываль беларускай музыкі Graj.

Пра гэта Charter97.org паведамілі арганізатары.

За гэтыя гады падзея стала адной з ключавых культурных падзей для беларускай супольнасці ў Польшчы і за яе межамі. Фестываль штогод аб’ядноўвае найлепшых музыкаў і сотні аматараў жывой музыкі, ствараючы прастору для сустрэч, творчасці і натхнення.

Сёлета сцэна Graj выбухне энергіяй і эмоцыямі дзякуючы яскраваму складу:

Volski

J:Морс

Dzieciuki

«Дай Дарогу!»

«Разбітае Сэрца Пацана»

«Будзе моцна, шчыра і максімальна па-беларуску!», — абяцаюць арганізатары.

Акрамя музыкі, на фестывалі будзе працаваць арт-маркет, дзе можна будзе набыць унікальныя вырабы беларускіх майстроў.

Таксама адбудзецца дабрачынны аўкцыён — выдатная магчымасць падтрымаць нашых артыстаў і зрабіць добрую справу.

Дата: 5 верасня 2026

Месца: клуб Niebo (Nowy Świat 21c, Warszawa)

Пачатак: 17:00

Квіткі можна набыць па спасылцы.

Апошнія навіны