BE RU EN

У Беларусі зноў выраслі цэны на бензін і дызель

  • 4.04.2026, 10:09

Паліва падаражэла на ўсіх запраўках краіны.

З суботы, 4 красавіка, у Беларусі зноў павысілі цэны на аўтамабільнае паліва на ўсіх запраўках краіны.

Гэта робіцца цэнтралізавана, бо дзяржаўны «Белнафтахім» (Беларускі дзяржаўны канцэрн па нафце і хіміі) мае манаполію на пастаўкі бензіну і дызеля, у тым ліку і ў прыватныя сеткі.

Новыя цэны з суботы вырастуць яшчэ на 3 капейкі і будуць такімі:

АІ-92 — 2,57 рубля

АІ-95 — 2,67 рубля

АІ-98 — 2,89 рубля

дызель — 2,67 рубля

Раней «Белнафтахім» патлумачыў двухэтапнае павышэнне цэн ускладненай лагістыкай, не ўдакладніўшы, што гэта значыць, і сітуацыяй на сусветных рынках.

Апошнія навіны