ЗСУ разбілі калоны тэхнікі РФ пад Пакроўскам
- 4.04.2026, 16:19
Пасля атакі дронаў засталася звалка з матацыклаў і аўтамабіляў акупантаў.
У сеціве з'явіліся кадры знішчанай тэхнікі праціўніка на Пакроўскім напрамку ў Данецкай вобласці.
Штурмавыя калоны расіян былі разбітыя ўкраінскімі FPV-дронамі падчас спробы прасоўвання.
На відэа зафіксавана звалка знішчаных матацыклаў, квадрацыклаў і легкавых аўтамабіляў праціўніка.
Кадры баявых дзеянняў апублікавала 414-я брыгада «Птахі Мадзяра».